Радыё

Кабзон павінен быў ляцець у Сірыю разам з ансамблем імя Аляксандрава

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкДэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Іосіф Кабзон
Дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Іосіф Кабзон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вестка пра авіякатастрофу, у якой загінулі артысты і кіраўнік ансамбля імя Аляксандрава, сталася шокам для народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона, вядомы спявак павінен быў ляцець у Сірыю разам з імі.
Кобзон должен был лететь в Сирию вместе с ансамблем имени Александрова

Раніцай у нядзелю над Чорным морам за шэсць кіламетраў ад берагавой лініі Сочы пацярпеў крушэнне самалёт Ту-154, на борце якога знаходзіліся 92 чалавекі, у тым ліку артысты ансамбля імя Аляксандрава і іх кіраўнік, галоўны ваенны дырыжор УС РФ Валерый Халілаў.

Іосіф Кабзон назваў авіякатастрофу "вялікай трагедыяй для культуры і для вайсковай аўдыторыі". Артыст дадаў, што "павінен быў ляцець разам імі". Пра гэта яго прасіў кіраўнік калектыву Валерый Халілаў.

"У апошні раз я працаваў з Халілавым ў Калоннай зале 14 снежня, а 17 снежня з ім і яго калектывам выступіў перад сувораўцамі ў Пермі. Я працаваў з імі больш за ўсіх артыстаў разам узятых. Што ўспамінаць? Ён выдатны музыка, кампазітар, дырыжор", — распавёў Кабзон у эфіры радыё Sputnik.

Стужка навiн
0