Беларусь працуе над стварэннем уласнага электрамабіля

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкадэмія навук
Акадэмія навук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эксперыментальны ўзор аўтамабіля з электрычным рухавіком уласнай распрацоўкі спецыялісты НАН могуць прадставіць ужо ў наступным годзе, які аб'яўлены Годам навукі.

МІНСК, 26 сне — Sputnik. Беларускія навукоўцы могуць прадставіць эксперыментальны ўзор электрамабіля ўласнай распрацоўкі ўжо ў наступным годзе, заявіў напярэдадні старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН) Уладзімір Гусакоў у эфіры "Сталічнага тэлебачання".

"Працуем над новым аўтамабілем — электрамабілем. Мы лічым, што ў 2017 годзе — Годзе навукі — у нас будзе эксперыментальны ўзор", — сказаў кіраўнік НАН.

Беларусь ужо прымала ўдзел у вытворчасці аўтамабіляў, якія прыводзіліся ў рух у тым ліку з дапамогай і электрацягі — у інжынірынгавыя цэнтры, які размяшчаўся ў Мінску, сабралі чатыры экзэмпляра гібрыднага "Ё-мабіля" у рамках праекта расійскага бізнэсоўца Міхаіла Прохарава. Аднак далей вопытнай партыі справа не пайшла — праект быў зачынены ў 2014-м.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў указ аб абвяшчэнні 2017 года Годам навукі. Ураду дадзена даручэнне зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў, які будзе садзейнічаць развіццю ў рэспубліцы навуковых школ. Год навукі закліканы павысіць ролю навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і забяспечыць эканамічны рост краіны.

 

Стужка навiн
0