Ва ўсіх мінскіх касцёлах адбыліся святыя імшы ў гонар свята Божага Нараджэння. У архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі служэнне пачалося ў сем вечара і доўжылася амаль да паўночы. Спачатку прайшла імша на польскай мове, затым і на беларускай.
Перад пачаткам службы прыхаджане ўзнеслі малітвы каля ясляў немаўля Ісуса, а затым выканалі традыцыйны калядны хрысціянскі гімн "Ціхая ноч, святая ноч".