МІНСК, 26 сне — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць на навагоднія святы спакойнае надвор'е, але напачатку тыдня чакаецца моцны вецер, паведамілі ў Гідрамеце.
"На навагоднія святы чакаецца спакойнае надвор'е. 31 снежня — 1 студзеня ў асобных раёнах краіны чакаюцца мокры снег, дождж, слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 5, па поўдні пры праясненнях да мінус 7, максімальная днём ад мінус 3 да плюс 3", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
"Аранжавы" вецер
Ён таксама адзначыў, што напачатку тыдня ў Беларусі будзе ветрана, і ў сувязі з гэтым Гідрамет вынес папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве, якое адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.
"27 снежня ноччу па захадзе краіны, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду. 28 снежня, у сераду, таксама захаваецца моцны парывісты вецер", — сказаў Рабаў.
Навагодняя адліга
Сіноптык таксама адзначыў, што ў апошні тыдзень адыходзячага года, чакаецца цёплае, але няўстойлівае надвор'е і зіма да канца года ў Беларусь не прыйдзе.
"У першай палове тыдня надвор'е ў краіне будзе фарміраваць цыклон, які будзе перамяшчацца з Балтыйскага мора, праз нашы паўночна-ўсходнія раёны, ён прынясе адлігу і ветранае надвор'е", — сказаў Рабаў.
У аўторак чакаюцца мокры снег, дождж, на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу па захадзе краіны, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду, тэмпература на працягу сутак будзе ад мінус 1 градуса да плюс 4, распавёў суразмоўца агенцтва.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег, у асобных раёнах мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, узмацненне ветру парывамі да 15- 20 метраў у секунду, тэмпература на працягу сутак ад 5 градусаў да плюс 2 градусаў цяпла, адзначыў Рабаў.
Вецер сціхне
Па словах сіноптыка, пачынаючы з чацвярга і да канца тыдня, з ростам атмасфернага ціску, надвор'е палепшыцца — вецер сціхне і ападкаў стане менш, а тэмпература крыху панізіцца.
"У чацвер ноччу і раніцай у асобных раёнах рэспублікі невялікі кароткачасовы снег. Днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы 3-9 марозу, днём 0 — мінус 5", — сказаў ён.
У пятніцу 30 снежня таксама пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, днём мокры снег. Тэмпература ноччу 0 — мінус 7, пры праясненнях да мінус 9, а днём ад мінус 4 — да плюс 2, распавёў Рабаў.