Даходы беларусаў за 5 гадоў вырастуць амаль на 12%

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗняцце наяўных грошай у банкамаце
Зняцце наяўных грошай у банкамаце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Улады абяцаюць, што кожная беларуская сям'я зможа пабудаваць свой дом або кватэру, а сярэдняя працягласць жыцця вырасце да 75,3 года.

МІНСК, 27 сне — Sputnik. Улады абяцаюць грамадзянам Беларусі рост рэальных наяўных грашовых даходаў у 2016-2020 гадах на 9,5-11,6%.

Дадзеная норма замацаваная Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая зацверджана ўказам прэзідэнта ў сярэдзіне снежня і ў аўторак апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У праграме адзначаецца, што галоўнай мэтай работы на бліжэйшыя пяць гадоў улады бачаць павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця.

Прыярытэтамі будуць інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь. У кожнай беларускай сям'і будзе магчымасць пабудаваць свой дом або кватэру, таксама гаворыцца ў праграме.

Акрамя таго, там паказваецца, што чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні вырасце да 75,3 года.

Рэальныя грашовыя даходы — гэта ўсё грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на інфляцыю ў краіне. Паводле звестак Белстата, за студзень-кастрычнік яны знізіліся на 7,3%, хоць ўрад абяцаў рост рэальных даходаў на паўпрацэнта ў гэтым годзе да 2015-га. У 2015 годзе рэальныя даходы насельніцтва знізіліся на 5,9% да папярэдняга.

Стужка навiн
0