Відэа

Фітнэс са Sputnik: хуткая размінка для тых, хто заседзеўся ў офісе

Падпісацца
Фітнес-трэнер Sputnik Вераніка Лук'янчык паказала самы эфектыўны комплекс практыкаванняў для офісных работнікаў.

Кожнаму з нас знаёмая гэтая сітуацыя: пасля цэлага дня за камп'ютарам спіна ные, шыя зацекла, а ў нагах непрыемны цяжар. Як хутка зняць стомленасць? Аказваецца, усё не так складана.

Sputnik папрасіў фітнес-трэнера Вераніку Лук'янчык падабраць комплекс практыкаванняў, якія дапамогуць хутка аднавіцца пасля працоўнага дня за офісным сталом.

Гэтыя практыкаванні не складаныя і не патрабуюць ад вас асаблівых намаганняў. Адшукайце на іх усяго 8-10 хвілін кожны дзень. Для выканання гэтых практыкаванняў не трэба спецыяльных умоў — цалкам падыдзе і абедзенны перапынак. А вось вынік хутка задаволіць — комплекс практыкаванняў ад Sputnik дапаможа зняць нават галаўны боль, калі ён выкліканы доўгай напругай ад сядзення ў офісе.

Паспрабуйце, і неўзабаве вы заўважыце, што адчуваеце сябе значна лепш, а працуеце нашмат больш эфектыўна.

Стужка навiн
0