МІНСК, 27 сне — Sputnik. Новы памер мінімальнай заработнай платы будзе прымяняцца ў Беларусі з 1 студзеня, паведамілі Sputnik ў аўторак у прэс-службе Савета міністраў.
Такое рашэнне замацавана ў пастанове Саўміна №1080, прынятай 27 снежня.
"Урад устанавіў месячную мінімальную заработную плату ў памеры 265 рублёў", — сказалі ў Савеце міністраў.
Мінімальная заработная плата (МЗП) — гэта ніжняя мяжа аплаты працы работнікаў, яе памер вызначаецца ўрадам. Працадаўцы не маюць права плаціць сваім працаўнікам менш за ўстаноўлены нарматыў. Цяпер памер МЗП складае з улікам індэксацыі 239 рублёў.