У гэты дзень нарадзіўся вядомы архітэктар Уладзімір Кароль

© Sputnik / Виктор ТолочкоБрэсцкая крэпасць - Галоўны манумент
Брэсцкая крэпасць - Галоўны манумент - Sputnik Беларусь
Падпісацца
27 снежня нарадзіўся вядомы архітэктар, распрацоўшчык цэнтра Мінска і мемарыяла "Брэсцкая крэпасць-герой" Уладзімір Кароль.

Мінск, 27 сне — Sputnik. У гэты дзень у 1912 годзе ў Чэрвені (Ігумен) Мінскай вобласці нарадзіўся Уладзімір Адамавіч Кароль,вядомы савецкі архітэктар,  адзін з сааўтараў мемарыяла "Брэсцкая крэпасць-герой".

Аднак не толькі гэтым знакавым  помнікам  Вялікай Айчыннай вайны увайшоў у гісторыю яе удзельнік, абронца Ленінграда. У 1945 годзе Уладімір Адамавіч вяртаецца на радзіму і прыступае да распрацоўкі праекта планіроўкі і застройкі цэнтра зруйнаванага Мінска.  Сумесна з суаўтарамі  У. А. Кароль распрацаваў у 1948-1969 гадах генеральны план Мінска, Ленінскага праспекта (праспекта Незалежнасці) ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна, цэнтральнай плошчы, Галоўнага паштамта і Цэнтральнага тэлеграфа Мінска, помніка на плошчы Перамогі.

У якасці прадстаўніка Беларусі прымаў удзел у рабоце Камітэта па жыллёвым пытанні, будаўніцтве і горадабудаўніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

З 1947 года Уладзімір Адамавіч пачаў працаваць выкладчыкам, а затым і загадчыкам кафедры горадабудаўніцтва архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута.

У 1970 годзе Уладзімір Адамовіч Кароль быў удастоены звання народнага архітэктара СССР. Яго імя носіць адна з вуліц горада Мінска.

 

Стужка навiн
0