МІНСК, 27 сне — Sputnik. Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч распавёў, што паміж РФ і Беларуссю па-ранейшаму захоўваюцца рознагалоссі адносна коштаў на газ: Масква настойвае на захаванні ўмоў кантракту, Мінск упэўнены, што "блакітнае паліва" павінна каштаваць танней, паведамляе РІА "Новости".
Спрэчка ўзнікла з-за рознага разумення таго, як павіненны фарміравацца бягучыя кошты на газ. У Беларусі мяркуюць, што на фоне сусветнага падзення цэн на энерганосьбіты справядлівым коштам будзе 73 долара за 1 тысячу кубаметраў расійскага газу. Расійскія партнёры з гэтай лічбай не пагадзіліся і нагадалі, што па дзейснаму кантракту на 2015-2016 гады кошт для Беларусі складае 132 даляры за 1 тысячу кубаметраў.
Яшчэ адным аргументам беларускага боку на карысць зніжэння коштаў на газ была неабходнасць улічваць у пытаннях цэнаўтварэння інтэграцыйны складнік. Беларусь цікавіць не столькі кошт на газ, колькі розніца ў коштах у краінах.
"Пакуль ёсць рознагалоссі: беларускія партнёры інтэрпрэтуюць пэўныя нормы пагаднення (аб пераходзе на агульны рынак газу — Sputnik) такім чынам, што кошты на газ павінны быць ніжэй, чым запісана ў кантракце. Мы не згодныя і настойваем на поўным выкананні кантракту", — сказаў Дварковіч.
Раней у снежні ён паведаміў, што расійскі ўрад атрымаў і абмяркоўвае прапановы Беларусі па газавым пытанні. Пры гэтым ён адзначыў, што Расія ўсё яшчэ чакае аплаты доўгу. Ён складае 281 мільён долараў і ўтварыўся з-за таго, што Мінск недаплочваў за пастаўлены газ, лічачы кантрактную цану несправядлівай. Па словах віцэ-прэм'ера, адносіны з Беларуссю ў частцы паставак газу і нафты будуюцца няпроста.
"Але іх трэба разглядаць у больш шырокім кантэксце, а не толькі ў частцы спрэчак адносна кантрактных коштаў і ўмоў паставак. Мы жывем у Саюзнай дзяржаве, у нас фарміруюцца элементы Еўразійскаго эканамічнага саюза, у тым ліку лідэры краін падпісалі пагадненні аб пераходзе у 2019 годзе на агульны рынак электраэнергіі, ў 2025 годзе — на агульны рынак газу. Мы абмяркоўваем будучыню, а не які-небудзь адзін перыяд", — адзначыў ён.
Па словах Дварковіча, дыскусія ідзе не толькі пра 2017 годе, але і пра тое, што будзе далей. "Таму што для нашых сяброў важна разуменне гэтага доўгатэрміновага перыяду. Але гэта залежыць у тым ліку ад таго, што будзе адбывацца на нашым ўнутраным рынку газу. Гэта таксама прадмет сур'ёзнага абмеркавання, якое мы вядзем з нафтагазавымі кампаніямі. Калі прымем рашэнне аб больш свабодных умовах цэнаўтварэння на рынку газу, то трэба будзе мяняць міжурадавае пагадненне, так як у ім утрымліваецца прывязка да рэгуліруемых цэн", — сказаў ён.
Расійскі бок заўсёды заяўляў, што будзе паступова адмаўляцца ад экспартных пошлін на нафту, нагадаў віцэ-прэм'ер. "Але калі гэта адбудзецца, мы не ведаем. А так як гэтых пошлін няма ва ўзаемаадносінах з Беларуссю, то іх наяўнасць для іншых краін беларускаму боку ў плюс, і яны асцерагаюцца хуткіх зменаў. Будзем зыходзіць з уласных нацыянальных інтарэсаў, якія ў многіх рэчах супадаюць з інтарэсамі нашых агульных інтэграцыйных фарміраванняў з іншымі краінамі, у тым ліку і з Беларуссю", — сказаў Дварковіч.