Фіёна Гіб: Беларусь становіцца больш даступнай для брытанцаў

© SputnikПасол Вялікабрытаніі Фіёна Гiбб наведала Гродна
Пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гiбб наведала Гродна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Брытанскі дыпламат спадзяецца, што грамадзяне Вялікабрытаніі будуць наведваць Беларусь больш актыўна.
МІНСК, 27 сне — Sputnik. Напярэдадні Калядаў Гродна ўпершыню з прыватным візітам наведала пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гiб. За час трохдзённай паездкі дыпламат плануе пазнаёміцца з горадам і яго славутасцямі, паведамляюць СМІ.
У першую чаргу пасол наведала лютэранскую кірху на Раство, таксама пабывала на святкаванні Ханукі ў сінагозе.
"Экскурсія па горадзе ў нас запланавана ў бліжэйшы час. Я паспела крыху паглядзець горад, і ён мне вельмі спадабаўся. Гродна — вельмі прыгожае і гістарычнае месца. Да прыезду сюды я шмат чула пра яго. Чакаю з нецярпеннем экскурсіі па мясцовых славутасцях", — сказала пасол.
Дыпламат не плануе сустракацца з кіраўнікамі горада, яе мэта — знаёмства з Гродна. Фіёна Гіб адзначыла што маленькімі крокамі Беларусь становіцца больш даступнай краінай для жыхароў Вялікабрытаніі. А бязвізавы ўезд у Гродна і Аўгустоўскі канал гэтаму павінен спрыяць яшчэ больш.
"Я хачу верыць, што грамадзяне Вялікабрытаніі ў будучыні будуць наведваць Гродна і яго наваколле больш актыўна, бо з нядаўняга часу дзейнічае бязвізавы рэжым. На жаль, пакуль яшчэ мала жыхароў Каралеўства ведаюць, што з'явілася такая магчымасць. Беларускі пасол у Лондане і ўлады Беларусi павінны больш папулярызаваць сваю краіну і бязвізавы ўезд, тады паток турыстаў павялічыцца. Пакуль жа ў Вялікабрытаніі вельмі мала людзей ведае пра Беларусь".
Фіёна Гіб родам з Шатландыі і з'яўляецца пратэстанткай. Пасля набажэнства на Каляды ў адзіным лютэранскай храме ў Беларусі дыпламат павіншавала гродзенцаў са святам. Пастар царквы Уладзімір Татарнікаў падарыў дыпламату маленькую карціну з выявай кірхі.

Хто такая Фіёна Гіб

Фіёна Гіб пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 годзе. Працавала ў Германіі, Украіне, Самалі, Іраку, Йемене. Да прызначэння паслом у Беларусі займала пасаду намесніка кіраўніка аддзела МЗС па праектах у палітычных, культурных сферах і сферы бяспекі. Кіраўніком прадстаўніцтва Вялікабрытаніі ў Мінску была прызначаная ў ліпені 2015 года, у Беларусь прыбыла 24 студзеня, змяніўшы на пасадзе пасла Бруса Бакнэла, які кіраваў дыпмісіяй з ліпеня 2012 года.
Стужка навiн
0