МІНСК, 27 сне — Sputnik. Галалёдзіца чакаецца на дарогах Беларусі ў сераду 28 снежня, з-за гэтага ў краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі распавялі, што непагадзь у Беларусь прынёс цыклон Barbara: вецер узмацніўся да парывістага, паўсюдна прайшоў мокры снег і дождж.
"На працягу сутак 28 снежня на дарогах рэспублікі і Мінска чакаецца галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама паведамілі, што ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне на сераду абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.