Радыё

Карачэўскі: у сучаснай беларускай драматургіі - дэфіцыт камедый

© Sputnik / Роман ШантарДырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі
Дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб тэатральных падзеях Года культуры ў Беларусі, запатрабаванасці беларускіх драматургаў за мяжой і дэфіцыце якасных камедый вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў гутарыў з дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімірам Карачэўскім.
Карачевский: в современной белорусской драматургии - дефицит комедий

Год культуры ў Беларусі быў няпростым у фінансавым плане, але, нягледзячы на крызіс, многія запланаваныя тэатральныя праекты ўдалося рэалізаваць, паведаміў у студыі радыё Sputnik Уладзімір Карачэўскі.

У прыватнасці, знакавым для Беларусі стаў конкурс на стварэнне п'ес, прысвечаных Францыску Скарыне і будучаму 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

П'есы на конкурс паступілі не толькі ад беларускіх аўтараў, але і ад многіх замежных, у тым ліку з Расіі і ЗША. "Паступіла вялікая колькасць якаснага матэрыялу. Больш за трэць п'ес вартыя ўвагі тэатральнай грамадскасці. Іх пастаноўкі ўжо пачаліся ў беларускіх тэатрах", — паведаміў у студыі радыё Sputnik Уладзімір Карачэўскі.

Па словах дырэктара РТБД, беларуская драматургія стала запатрабаванай, нягледзячы на тое, што яе не заўсёды ўспрымае неспрактыкаваны глядач. Творы беларускіх драматургаў ставяць у многіх краінах свету. "Напрыклад, п'еса Дзмітрыя Багаслаўскага "Каханне людзей" пастаўлена ў 13 тэатрах свету. Такія імёны, як Мікалай Рудкоўскі, Андрэй Курэйчык, Дыяна Балыка — іх ставяць і ў Расіі, і ў Літве, і ў Польшчы, і нават у Кітаі", — канстатаваў суразмоўца Sputnik.

Асаблівасцямі беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі назваў вострыя — сацыяльныя, рэлігійныя, і нават геапалітычныя — тэмы, якія цікавяць драматургаў, і пры гэтым адзначыў недахоп якасных камедый.

"Гэта адна з хваравітых тэм не толькі беларускага, але ўсяго сучаснага тэатра. Напэўна, таму, што ў апошні час у наша жыццё актыўна ўвайшоў Comedy Club. Відавочна, якасныя, разумныя камедыі з годным, "смачным" гумарам пісаць складаней, чым сур'ёзныя творы", — удакладніў дырэктар РТБД.

Поўную версію гутаркі з дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімірам Карачэўскім аб выніках тэатральнага жыцця Беларусі ў 2016 годзе слухайце ў эфіры радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0