"Сёння для ўсяго нашага цэнтра вельмі вялікае свята. Мы ладзім навагоднюю ёлку для тых дзяцей, якія жывуць у нашай краіне з перасаджаным органамі. Гэта ўжо больш за 160 маленькіх герояў, якія былі на валасок ад смерці і якія дзякуючы таму, што ў нашай краіне гэтыя тэхнолагі развіваюцца, атрымалі шанец на жыццё. Сёння гэта зусім паўнавартасныя, актыўныя, вельмі вясёлыя дзеці", — сказаў кіраўнік РНПЦ Алег Руммо.
Было на свяце і дзіця з Казахстана — першае ў гісторыі краіны, якому перасадзілі печань. Першую частку аперацыі яму праводзілі беларускія медыкі ў ходзе майстар-класа.
Падобнае свята для зусім юных пацыентаў трансплантолагаў у Беларусі ладзяць рэгулярна.