МІНСК, 28 сне — Sputnik. Кіраўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый беларусаў у Расіі ўзнагародзілі ў Маскве медалямі Францыска Скарыны, паведамілі Sputnik у беларускім пасальстве ў Расіі.
Узнагароды ўручаны старшыні рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Томскай вобласці" Любові Адаскевіч і старшыні рэгіянальнай грамадскай арганізацыі "Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" Аксане Солапавай.
Медалі ад імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыў надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка.
"У Расіі пражывае больш за паўмільёна беларусаў. Велізарная сіла, якая можа і павінна падтрымліваць тут, на гэтай зямлі, сваю сінявокую Беларусь, мацаваць сяброўства двух народаў", — падкрэсліў пасол Беларусі.