МІНСК, 28 сне — Sputnik. Галівудская актрыса Кэры Фішэр, якая вядомая па ролі прынцэсы Леі ў сазе "Зорныя войны", памерла на 61-м годзе жыцця, паведаміла выданне Hollywood Reporter.
Раней паведамлялася, што Кэры Фішэр была шпіталізавана ў Лос-Анджэлесе пасля сардэчнага прыступу. Яе ў шпіталі падключылі да апарата штучнага дыхання.
У 60-гадовай актрысы здарыўся сардэчны прыступ падчас пералёту з Лондана ў Лос-Анджэлес. Яна была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя ў крытычным стане, як толькі самалёт прызямліўся ў аэрапорце.
RIP Carrie Fisher pic.twitter.com/5GyQ8P3SG4
— Epic VR Channel (@bigpotplant) 27 декабря 2016 г.
Пазней брат актрысы Тод Фішэр паведаміў, што яго сястра "выйшла з крытычнага стану" і яе стан стабілізаваўся.