Указ: на месцы музея ВАВ на Кастрычніцкай плошчы з'явіцца бізнэс-цэнтр

© Sputnik / Виктор ТолочкоКастрычніцкая плошча. Будпляцоўка на месцы музея ВАВ
Кастрычніцкая плошча. Будпляцоўка на месцы музея ВАВ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цэнтр будзе ўключаць адміністрацыйныя і гандлёвыя памяшканні, бізнэс-апартаменты, рэстараны і кафэ, а таксама падземны паркінг.

МІНСК, 28 сне — Sputnik. Будынак шматфункцыянальнага комплексу з'явіцца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, рашэнне аб яго ўзвядзенні ў цэнтры беларускай сталіцы замацавана ўказам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Адпаведны дакумент, які прадугледжвае рэалізацыю ў 2017-2020 гадах інвестпраекта па будаўніцтве комплексу "БК Капітал Цэнтр", кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 снежня.

"У адпаведнасці з прадстаўленай архітэктурнай канцэпцыяй ў складзе комплексу будуць пабудаваны адміністрацыйныя і гандлёвыя памяшканні, бізнес-апартаменты, памяшкання для размяшчэння прадпрыемстваў грамадскага харчавання, падземны паркінг", — паведамілі ў сераду ў прэс-службе беларускага лідэра.

Там таксама падкрэслілі, што ажыццяўленне праекта дасць магчымасць завяршыць забудову архітэктурнага ансамбля адной з цэнтральных плошчаў беларускай сталіцы.

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знеслі ў 2014 годзе, а сам музей пераехаў у спецыяльна узведзены на праспекце Пераможцаў будынак.

Раней старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац заявіў, што гасцініцы, якую павінны былі пабудаваць на Кастрычніцкай плошчы швейцарцы, там не будзе — улады адмовіліся ад праекту з-за яго бесперспектыўнасці.

Тады сталічны кіраўнік горада падзяліўся, што на месцы знесенага будынка было б нядрэнна уладкаваць грамадскую зону, напрыклад, карцінную галерэю пад адкрытым небам.

Стужка навiн
0