МІНСК, 29 сне — Sputnik. Прама ля параднага ганка сядзібы Уладзіміра Мікалаевіча Сухадольскага размясцілася паменшаная ў два разы копія баявога самалёта-разведчыка У-2. Менавіта на такім у гады Вялікай Айчыннай вайны лётаў Мікалай Андрэевіч Сухадольскі, бацька майстра.
Гэта другі макет У-2, а аналагічны, які быў самай першай творчай працай Уладзіміра Мікалаевіча, ён падарыў гораду. Цяпер самалёт стаў галоўным сімвалам алеі Лётчыкаў у новым мікрараёне Оршы на скрыжаванні вуліц Гараніна, Салянікава і Завадскага.
Дарэчы, па прафесіі Уладзмір Мікалаевіч вадзіцель, мае 50 гадоў стажу. Але схільнасць да мастацтва — на яго падворку мноства самых розных скульптур — лічыць, перадалася ў спадчыну. Яго бацька і брат — вядомыя ў горадзе мастакі.