Бахарэвіч: пісаць можа толькі той, чые любімыя аўтары ўжо памерлі

© Sputnik / Марына СерабраковаАльгерд Бахарэвіч
Альгерд Бахарэвіч - Sputnik Беларусь
Беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч лічыць, што ў Беларусі літаратар сам сябе прасоўвае.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Альгерд Бахарэвіч разгледзеў уручаную яму скрыначку MOVABOX і застаўся задаволены. У скрынцы была дарожная гульня, лясная шышка, мазь "Зорачка" як сродак ад камароў, салодкія "вітаміны" з прыкладзеным да іх рэцэптам і кавалачак гліны для лепкі. Усё гэта — камплект артэфактаў, сабраны па матывах яго ж кнігі "Дзеці Аліндаркі".

Па сюжэце галоўныя героі рамана Бахарэвіча — дзяўчынка і гліняны хлопчык — спрабуюць на лясных сцежках адшукаць саміх сябе. А па сюжэце праекта па прасоўванні беларускай літаратуры MOVABOX беларуская літаратура спрабуе знайсці сваіх чытачоў.

"Напісанае слова толькі тады застаецца жывым, калі знаходзіць свайго чытача", — упэўнены Бахарэвіч. Такую ж скрыначку, поўную незвычайных прадметаў, і пасланне ад аўтара можа атрымаць кожны, хто возьме ўдзел у праекце: для пачатку трэба прачытаць кнігу Бахарэвіча. Дарэчы, за раман "Дзеці Аліндаркі" аўтар атрымаў званне лаўрэата прэміі імя Ежы Гедройца ў 2015 годзе.

Віктар Казько атрымлівае ўзнагароду - Sputnik Беларусь
Названы імёны пераможцаў прэміі імя Ежы Гедройца

MOVABOX ці ледзь не першы ў Беларусі праект па папулярызацыі беларускай літаратуры. У гутарцы з карэспандэнтам Sputnik Бахарэвіч прызнаў — беларускі літаратар вымушаны прасоўваць сябе сам. Паўнавартасных суб'ектаў кніжнага рынку — агентаў, якія займаліся б прасоўваннем кнігі да чытача, у краіне так і не сфарміравалася.

У гэтым годзе ў рамках праекта было праведзена даследаванне вобраза беларускай літаратуры. Як паказалі вынікі даследавання, значная частка апытаных — 63,4% — знаёмая з імёнамі і творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў. 63% апытаных адказалі, што чыталі больш за 2-3 твораў сучасных беларускіх аўтараў. 72,6% удзельнікаў апытання чытаюць кнігі беларускіх аўтараў перыядычна, 14,9% і 11,9% рабілі гэта ў рамках школьнай і універсітэцкай праграм адпаведна.

І хоць Бахарэвіч сцвярджае, што беларуская літаратура цяпер знаходзіцца на вельмі высокім узроўні, назваць сваіх любімых пісьменнікаў, выбраўшы з сучаснікаў-суайчыннікаў, ня хоча. Ён упэўнены, што за напісанне ўласных кніг можа брацца толькі той аўтар, чые "любімыя пісьменнікі ўжо даўно памерлі".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі