МІНСК, 29 сне — Sputnik. Халаднаватае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер 29 снежня: без ападкаў і з паўночным ветрам, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней сіноптыкі прагназавалі кароткачасовае пахаладанне перад Новым годам, але затым папярэдзілі — на само свята зноў будзе адліга.
"Чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі, пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на заходні ўмераны", — сказалі ў Гідрамета.
Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра на працягу дня складзе ад 0 да —4°С. У Мінску таксама без ападкаў, але будзе галалёдзіца, а днём тэрмометры пакажуць каля —2°С.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, да 31 снежня ў Беларусі пацяплее: пройдзе мокры снег і дождж, месцамі будзе назірацца слабы туман, магчыма ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ўначы складзе ад —5 да +1°С, днём —2..+4°С.