Радыё

Год культуры ў Беларусі стаў уздымам незалежнага кіно

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаардынатар нацыянальнага конкурсу Мінскага МКФ "Лістапад" Мікалай Лаўранюк
Каардынатар нацыянальнага конкурсу Мінскага МКФ Лістапад Мікалай Лаўранюк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб "новым" беларускім кіно, "партызанскіх" метадах здымак і беларусах у Канах у студыі Sputnik Беларусь распавёў кіназнаўца, кіраўнік Клуба добрага кіно Мікалай Лаўранюк.
Эксперт: Год культуры в Беларуси стал подъемом независимого кино

Нягледзячы на стэрэатыпы і няпростыя фінансавыя ўмовы, беларускае кіно працягвае жыць і нават развівацца, калі казаць пра маладых аўтараў, якія здымаюць цікавыя фільмы з дапамогай новых тэхнічных сродкаў, хоць і некалькі "партызанскім" спосабам.

У гутарцы з вядучым радыё Sputnik Беларусь Аляксандрам Крывашэевым каардынатар нацыянальнага конкурсу Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Мікалай Лаўранюк падвёў вынікі Года культуры ў беларускай кінавытворчасці.

Стан сучаснага кіно абмеркавалі ў фармаце тэлемосту - Sputnik Беларусь
Відэа
Стан сучаснага кіно абмеркавалі ў фармаце тэлемосту

"Адыходзячы год паказаў, што ёсць таленавітыя маладыя хлопцы, якія валодаюць прафесіяй. Хтосьці атрымліваў адукацыю не ў Беларусі, хтосьці наогул без адукацыі, як, напрыклад, Мікіта Лаўрэцкі, які ў мінулым годзе перамог на "Лістападзе", — адзначыў кіназнаўца ў студыі радыё Sputnik.

Прыкладам паспяховага ўдзелу беларусаў у міжнародных праграмах Мікалай Лаўранюк прывёў фільм "Адной крыві" Мітрыя Сямёнава-Алейнікава, які трапіў у секцыю Short Film Corner на Канскім кінафестывалі.

Таксама сярод "гучных" фестывальных поспехаў — фільмы "Граф у апельсінах" Улады Сяньковай, "Беларускі псіхапат" Мікіты Лаўрэцкага, "Душы мёртвыя" Віктара Красоўскага і іншыя стужкі.

Па словах эксперта, на карысць "маладога беларускага кіно" кажа статыстыка: у гэтым годзе на конкурс "Лістапада" было пададзена ў агульнай колькасці 90 заявак ад беларускіх рэжысёраў з гульнявымі, анімацыйнымі і дакументальнымі фільмамі поўнага і кароткага метра.

Суразмоўца радыё Sputnik адзначыў, што працы маладых беларускіх рэжысёраў можна ўбачыць не толькі ў фестывальных праграмах, але і ў пракаце, у тым ліку і ў рэгіянальных кінатэатрах.

Кадр з новага фільма Андрэя Курэйчыка Party-zan фільм - Sputnik Беларусь
"Party-zan фільм" прабіўся да гледача

"Напрыклад, толькі ў снежні ў кінатэатрах паказваюць адразу тры беларускія фільмы. Адзін з іх — "Партызан-фільм" Андрэя Курэйчыка — выходзіць у шырокі пракат якраз сёння", — удакладніў Мікалай Лаўранюк.

Поўную версію размовы з каардынатарам нацыянальнага конкурсу Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" Мікалаем Лаўранюком аб развіцці незалежнага беларускага кіно ў 2016 годзе слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0