Мінскае "Дынама" прайграла "Давосу" на Кубку Шпэнглера

© Photo : ХК "Динамо-Минск"Гульня ў Швейцарыі
Гульня ў Швейцарыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За тры перыяды на Vaillant Arena было закінута дзевяць шайб - пяць забілі швейцарцы і толькі 4 - беларусы.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Хакеісты мінскага клуба "Дынама" саступілі швейцарскаму "Давосу" з лікам 5:4, але пры гэтым дзякуючы галявой розніцы выйшлі ў паўфінал Кубка Шпенглера, абмінаючы плэй-оф.

Гульня адбылася 28 снежня на Vaillant Arena. У выпадку перамогі мінчане аўтаматычна выходзілі б у фінал Кубка Шпенглера.

Гульцы ХК Дынама-Мінск у матчы Кубка Шпэнглера - Sputnik Беларусь
Кубак Шпэнглера: мінскае "Дынама" закінула 7 шайбаў зборнай Канады

У дынамаўцаў адзначыліся Роб Клінкхамер (5 хвіліна), Даніла Карабанаў (30) і двойчы — Аляксандр Паўлавіч (31, 48), у гаспадароў турніру — Адам Хол (17), Ноа Шнібергер (21), Перту Ліндрэн (23), Дру Шор (29) і Энца Карві (42).

Такім чынам, дзякуючы лепшай галявой розніцы мінскае "Дынама" аўтаматычна трапіла ў паўфінал, абыходзячы стадыю плэй-оф. За выхад у фінал сталічныя хакеісты будуць змагацца з пераможцам матчу пары "Канада" — "Маунтфильд".

"Давос" таксама працягвае барацьбу за выхад у 1/2 фіналу — клуб згуляе з "Аўтамабілістам" (Екацярынбург) і ў выпадку перамогі выйдзе на "Лугана".

Стужка навiн
0