МУС: да месцаў гулянняў прапусцім толькі пасля асабістага дагляду

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Мінску ўключылі навагоднюю ілюмінацыю
У Мінску ўключылі навагоднюю ілюмінацыю - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні Новага года асабісты склад органаў унутраных спраў перавядуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі заклікае грамадзян на навагоднія святочныя гулянні прыходзіць загадзя ў сувязі з тым, што будзе праводзіцца асабісты дагляд усих святкуючых.

"Меры падвышанай бяспекі прымяняюцца з улікам трагічных падзей за мяжой. Але ў Беларусі няма перадумоў для нагнятання абстаноўкі. Сітуацыя ў краіне стабільная, кантралюемая. Усе меры — прафілактычныя", — заявіў журналістам начальнік упраўлення аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі МУС палкоўнік міліцыі Дзмітрый Кур'ян.

Паводле яго слоў, усе грамадзяне змогуць патрапіць на пляцоўкі, дзе пройдуць гулянні, толькі пасля асабістага дагляду і дагляду рэчаў, таму мэтазгодна прыходзіць на свята загадзя.

Кур'ян адзначыў, што прадугледжана выстаўленне ачаплення, агляд тэрыторыi, абсталяванне неабходнай колькасцю кантрольна-прапускных пунктаў і эвакуацыйных выхадаў.

Павышаную ўвагу нададуць і выяўленню нецвярозых кіроўцаў. У мінулым годзе 30-31 снежня супрацоўнікі ДАІ затрымалі 777 такіх парушальнікаў, 1-2 студзеня — ужо 223, сказаў прадстаўнік МУС. Усяго ў Мінску будзе працаваць 26 пляцовак, на якіх пройдуць святочныя гулянні.

Стужка навiн
0