Новае выданне для турыстаў "Знайдзі сваю Беларусь" выйдзе на сямі мовах

© Photo : Нацыянальнае агенцтва па турызмеНацыянальнае агенцтва па турызме выпусціла новыя брашуры пра Беларусь
Нацыянальнае агенцтва па турызме выпусціла новыя брашуры пра Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальнае агенцтва па турызме выпусціла новыя брашуры пра Беларусь.

МІНСК, 29 сне — Sputnik. Распаўсюджвацца брашуры будуць на міжнародных турыстычных выставах у краінах, дзе Нацагентства будзе прэзентаваць Беларусь у 2017 годзе, а таксама ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі.

Як паведамілі ў Нацагенцтве па турызму, выданне будзе прадстаўлена на сямі мовах: рускай, польскай, нямецкай, англійскай, французскай, кітайскай і арабскай.

"Мы прыцягнулі да стварэння брашуры дызайнерскае агенцтва і маладых беларускіх фатографаў. Упершыню ў выданні аднаго буклета было задзейнічана столькі людзей. Нам хацелася перадаць атмасферу спакою, чысціні, утульнасці і поўнай адсутнасці спешкі, — менавіта гэта часта адзначаюць турысты, якія ўжо пабывалі ў Беларусі. Турыстычныя выставы праходзяць у вялікіх буйных гарадах, дзе людзі як раз і шукаюць адпачынак з такімі складнікамі. У нашай краіне гэта ёсць і мы пастараемся данесці гэта да патэнцыйных турыстаў у рамках прасоўвання Беларусі на замежных рынках у надыходзячым годзе", — распавяла Ірына Гардзіенка, начальнік аддзела маркетынгу Нацагентства па турызме.

У студзені выданне будзе даступна і ў версіі.pdf на афіцыйным сайце Нацагентства па турызме.

Стужка навiн
0