МІНСК, 29 сне — Sputnik. Святочны феерверк пачнецца 1 студзеня ў 01:30. Залпы вышынёй да 250 метраў можна будзе назіраць цягам 12 хвілін, паведамляе ІА "Мінск-Навіны".
Фантаны рознакаляровых агнёў узнімуцца ў неба з вострава, што насупраць набярэжнай Траецкага прадмесця. Зусім не абавязкова імкнуцца трапіць у самую гушчу падзей. Салют будзе добра бачны з боку вуліцы Старажоўскай, Траецкага прадмесця, праспекта Пераможцаў.
Мінчане і госці сталіцы ўбачаць маштабнае піратэхнічнае, святломузычнае і лазэрнае шоу.