Радыё

Вынікі Года культуры ў Беларусі па версіі Ірыны Дрыгі

© Sputnik / Роман ШантарПершы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга
Першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знакавай падзеяй Года культуры ў Беларусі стала прыняцце першага ў свеце Кодэкса аб культуры, які ўступіць у сілу ў лютым 2017 года.
Итоги Года культуры в Беларуси по версии Ирины Дриги

Аб самых яркіх падзеях Года культуры ў краіне і за мяжой, а таксама пра новаўвядзенні ў рабоце творчых калектываў вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў гутарыў з першым намеснікам міністра культуры Беларусі Ірынай Дрыгай.

Па словах Ірыны Дрыгі, у годзе які сыходзіць ўпершыню ў Беларусі была сістэматызавана і аптымізавана нарматыўна-прававая база ў культурнай сферы, новы Кодэкс аб культуры аб'яднаў каля 150 нарматыўных актаў.

"Няма падстаў баяцца, што з надыходам лютага для работнікаў культуры ўсё рэзка зменіцца. Наадварот, былі прыбраны некаторыя моманты, якія ўскладнялі іх дзейнасць. Напрыклад, спрошчана працэдура дзяржрэгістрацыі фільмаў, а таксама працэдура атрымання званняў "акадэмічны" і "заслужаны калектыў", — паведаміла Ірына Дрыга ў студыі радыё Sputnik Беларусь.

Суразмоўніца Sputnik таксама адзначыла з'яўленне ў адыходзячым годзе вялікай колькасці новых значных праектаў і мерапрыемстваў, якія ўжо атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.

"У прыватнасці, заснавана Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва, вынікі якой будуць падведзеныя ў 2017 годзе на трыенале сучаснага мастацтва ў Мінску ", — распавяла Ірына Дрыга.

З міжнародных праектаў Года культуры Ірына Дрыга адзначыла 2 буйныя выставы беларускага іканапісу ў двух самых старажытных цэнтрах культуры Італіі і Іспаніі — Ватыкане і Таледа, якія сталі яркімі падзеямі для еўрапейскіх гледачоў.

Па словах Ірыны Дрыгі, падзеі культурнага жыцця Беларусі зусім не абмяжоўваюцца Годам культуры. Ужо цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і юбілею беларускай сталіцы, а таксама да юбілейных дат з дзён нараджэнняў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Марка Шагала і іншых вядомых дзеячаў беларускай культуры.

Поўную версію размовы з першым намеснікам міністра культуры Беларусі Ірынай Дрыгай аб выніках Года культуры ў Беларусі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0