МІНСК, 30 сне — Sputnik. Беларуская чыгунка арганізавала мультымедыйны кантэнт на міжрэгіянальных лініях бізнес-класа ЭПМ, якія курсуюць па маршруце Мінск — Гомель — Мінск, паведамілі Sputnik ў прэс-службе БЧ.
У цягніках спецыяльна для рэалізацыі праекта ўсталявалі медыясэрверы. Мяркуецца, што падлучыцца да іх можна будзе пры дапамозе Wi-Fi, што дасць магчымасць пасажырам з выкарыстаннем асабістых мабільных прылад праглядаць мэдыякантэнт.
"Прычым ўстаноўка дадатковага праграмнага забеспячэння на гаджэтах не патрабуецца", — удакладнілі ў БЧ.
Па паведамленні перавозчыка, яны прапануюць сваім пасажырам мастацкія і дакументальныя фільмы, серыялы, музычныя кліпы і запісы, аўдыё- і электронныя кнігі.
"Да Новага года беларуская магістраль прадугледзела для пасажыраў спецыяльны святочны рэпертуар мультымедыйнага кантэнту", — запэўнілі суразмоўцы Sputnik.
Акрамя таго, на сэрверы размесцяць "актуальную відэаінфармацыю пра паслугі, якія аказваюцца Беларускай чыгункай, правілах бяспечнага знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту, а таксама прэзентацыйныя відэаролікі БЧ".