Кіраўнік дзяржавы сёння наведвае Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, размешчаны ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.
"Калі ты багаты чалавек, калі ў цябе мінімум мільён долараў у год даходу, чаму ты не можаш займацца гэтай дабрачыннасцю", — задаў пытанне Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што ўладам трэба падумаць над гэтым пытаннем.
"Можа, і абязалаўкі нам не трэба ўводзіць. Проста папрасіць людзей, зарыентаваць іх на гэта, і людзі будуць патрошку даваць гэтыя грошы", — цытуе БелТА словы кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт дадзенае рашэнне абгрунтаваў тым, што багатыя людзі таксама калі-небудзь падыдуць да сталага ўзросту, і пры гэтым не факт, што столькі шмат грошай да таго часу ў іх застанецца.
На думку Лукашэнкі, дапамагаць людзям якія жывуць у нястачы трэба не эпізадычна, такая праца павінна праводзіцца пастаянна. Ён таксама выказаў здагадку, што гэта мог бы быць нейкі фонд і каб яго самі мецэнаты кантралявалі.