Навагодні стол: колькі каштуе закупіцца да свята?

© PexelsНавагодні стол
Навагодні стол - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Калі няма часу, сіл ці жадання самастойна рыхтаваць салату "Аліўе" - яе можна купіць.

МІНСК, 30 сне — Sputnik. Кілаграм традыцыйнай навагодняй салаты "Аліўе" у бягучым годзе ў сярэднім абыдзецца беларусам ад трох да пяці рублёў, "Селядзец пад шубай" — каля пяці. Sputnik ў адмысловым перадсвяточным аглядзе параўнаў кошты на самыя папулярныя "навагоднія" прадукты.

За два дні да святкавання Новага года многія беларусы ўжо паспелі купіць усё неабходнае да стала, але ў некаторых яшчэ наперадзе паходы ў крамы і пошукі прадуктаў.

Інгрэдыенты самай папулярнай навагодняй салаты "Аліўе": бульба, гарошак, маянэз, агуркі, морква, яйкі, каўбаса і маянэз. Прадукты для падрыхтоўкі кілаграма салаты могуць каштаваць ад трох да пяці рублёў, у залежнасці ад канкрэтных вытворцаў. Гатовую "Аліўе" купіць можна ў цэлым шэрагу сеткавых крам — там кошт 900 грамаў пачынаецца ў сярэднім ад 5,50 рубля і дасягае сямі рублёў.

Для папулярнай  салаты "селядзец пад шубай" прадукты будуць каштаваць каля пяці рублёў, гатовую таксама можна набыць, але некалькі даражэй — прыблізна шэсць-сем рублёў за 900 грамаў.

На іншы традыцыйны прадукт — чырвоную ікру для бутэрбродаў — прыйдзецца выдаткаваць у сярэднім 10-11 рублёў за 130-грамовую баначку. Упакоўка масла каштуе прыблізна 2,30-2,50 рубля, а батон — ад 60 да 80 капеек. Кілаграм самых навагодніх фруктаў — мандарынаў — каштуе ў крамах Беларусі каля двух-трох рублёў за кілаграм.

Банка кансерваваных ананасаў абыдзецца беларусам ад 3,50 да чатырох рублёў, а свежы ананас можна купіць прыблізна за пяць рублёў за кілаграм. Масліны і алівы ў беларускіх крамах каштуюць ад 1,30 да 2,50 рубля.

Беларускія цукеркі абыдуцца ў 10-15 рублёў за кілаграм — у залежнасці ад вытворцы і фасоўкі. Даражэй будуць каштаваць наборы, таксама цана трохі вышэй і на цукеркі з алкаголем.

Цукеркі Сталічныя - Sputnik Беларусь
Акей, Sputnik: колькі цукерак з алкаголем трэба з'есці, каб упіцца

Дзяліцеся са Sputnik навагоднімі сталамі ў сацыяльных сетках: Facebook, Twitter або Вконтакте. Да фатаграфій застолляў і кулінарных вынаходстваў можна ставіць тэг #sputnikby ў сетцы Instagram — мы абавязкова апублікуем самыя цікавыя і пацешныя здымкі.

Стужка навiн
0