Нясвіж запрашае адзначыць святы ў стыле Радзівілаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Палац Радзівілаў запрашае гасцей акунуцца ў атмасферу святаў і вясёлых забаваў часоў знакамітага магнацкага роду.

МІНСК, 30 сне — Sputnik. Экскурсійныя праграмы з элементамі прыгод, прысвечаныя гісторыі роду Радзівілаў, стартуюць на пачатку 2017 года ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж", паведамілі ў музеі.

Ужо ў першыя дні Новага 2017 года з 2 па 8 студзеня Нясвіжскі Палац Радзівілаў запрашае гасцей акунуцца ў атмасферу святаў і вясёлых забаваў XVIII стагоддзя. У будучым годзе Палац адзначае юбілей гаспадара Нясвіжа, гетмана Вялікага Княства Літоўскага князя Міхала Казіміра Радзівіла "Рыбанькі", і з самых першых дзён 2017 года запрашае да знаёмства з ім і ўсёй яго яркай сям'ёй.

Гасцей чакаюць небывалыя сюрпрызы і святочныя забавы. У цэнтральным двары — дрэсіраваны мядзведзь цыркавой школы Смаргонскай мядзведжай акадэміі Радзівілаў, вулічныя палацавыя гульні каля елкі.

У Палацы кожны зможа пазнаёміцца з сям'ёй князя Міхала Казіміра "Рыбанькі": з яго жонкай княгіняй Францішкай Уршуляй з роду Вішнявецкіх, з іх дзецьмі — сынам Каралем Станіславам "Пане Каханку" і дачкой Тэафіліяй.

Гаспадары падрыхтавалі яркія сюрпрызы, падарункі і віншаванні ўсім гасцям. Незабыўныя ўражанні чакаюць і самых маленькіх гасцей — пры Палацы створана "Дзіцячая майстэрня", дзе можна будзе сваімі рукамі размаляваць палацавы падарунак і забраць яго на памяць. У часы князя "Рыбанькі" Нясвіж называлі "малым Версалем".

Арганізатары ўпэўненны, што ўсе наведвальнікі палацу змогуць перанесціся ў эпоху Радзівілаў.

Стужка навiн
0