Новы год - новыя правілы: што зменіцца з 1 студзеня 2017 года?

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкНавагодні цягнік
Навагодні цягнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Беларусы ў 2017 годзе пачнуць пазней выходзіць на пенсію, падаражэе камуналка, старыя грошы знікнуць з абарачэння, затое наведваць пагранзону можна будзе бясплатна, а ўвоз старых аўто стане вялікай праблемай

З 1 студзеня 2017 года ў Беларусі ўступаюць у сілу многія нарматыўныя акты. Змены закрануць практычна ўсе сферы жыцця грамадзян — ад сацыяльнага забеспячэння і гандлю, прыватнага бізнесу да набыцця некаторых тавараў і зместу і правозу ў транспарце хатніх гадаванцаў.
Sputnik прааналізаваў асноўныя новаўвядзенні.

Старых грошай больш не будзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоБанкомат выдает новые деньги
Банкомат выдает новые деньги - Sputnik Беларусь
Банкомат выдает новые деньги

З 1 студзеня 2017 года ў Беларусі спыняецца абарот грашовых знакаў ўзору 2000 года — такое становішча замацавана ўказам аб дэнамінацыі. З гэтай даты ў крамах, у кафэ, на АЗС і на рынках можна будзе прымаць у якасці плацёжнага сродку толькі банкноты і манеты новага ўзору, іх жа прадаўцы і абслугоўваючы персанал абавязаны выдаваць у якаяці здачы.

Да канца 2016 года старыя банкноты можна было абмяняць на новыя ў любым банку краіны, з новага года гэта можна будзе зрабіць толькі ў Нацбанку. Пры гэтым, калі прапанаваная да абмену сума роўная тысячы базавых велічынь або больш, грамадзяніну прыйдзецца прад'явіць пашпарт. Тлумачыць, адкуль узялася такая прорва грошай, не спатрэбіцца.

Новыя цэннікі ў крамах

З 1 студзеня, згодна з палажэнням указа аб дэнамінацыі, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг абавязаны ўказваць цэны на тавары і паслугі толькі ў новых грашовых адзінках. Праўда, яшчэ ў пачатку снежня МАРТ удакладніў, што працэс змены этыкетак няхуткі, і дазволіў гандлю выдаткаваць на гэтую працу некаторы час — але не больш за два месяцы. Акрамя таго, з 1 студзеня прадпрыемствы гандлю павінны на цэнніках на фасаваны тавар паказваць яго кошт не толькі за ўпакоўку, але і за літр або кілаграм. Гэта патрабаванне не абавязкова для кіёскаў, прадпрыемстваў выязнога гандлю і вендынгавых аўтаматаў. Пакуль гэта патрабаванне з'яўляецца рэкамендацыяй, з 1 ліпеня 2017 года яно стане абавязковым.

На пенсію — на паўгода пазней

З 1 студзеня 2017 года ў Беларусі ўступаюць у сілу палажэнні нарматыўнага акту аб павышэнні пенсіённага ўзросту,што так бурна абмяркоўвалася на працягу 2016 года. Гэта значыць, што, пачынаючы з 1 студзеня, грамадзяне краіны атрымаюць права выходзіць на пенсію на паўгода пазней, чым гэта было ў 2016 годзе. Павышэнне пенсіённага ўзросту будзе паэтапным і расцягнецца на шэсць гадоў, пакуль мужчыны не пачнуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны — у 58 гадоў.

Паэтапнае павышэнне пенсіённага ўзросту закране і вайскоўцаў, міліцыянтаў і супрацоўнікаў МНС у званнях да падпалкоўніка ўключна. На паўгода павялічваецца і пенсійны ўзрост для ільготных пенсій — дзяржслужачых, работнікаў шкодных вытворчасцяў, некаторых настаўнікаў і медыкаў.

Мінімальны страхавы стаж вырасце

З 1 студзеня 2017 года мінімальны страхавы стаж (час працоўнай дзейнасці, падчас якой працаўнік выплачваў узносы ў ФСАН, які неабходна для разліку працоўнай пенсіі) будзе складаць 16 гадоў, гэта на шэсць месяцаў больш, чым было ў 2016 годзе. Як і пенсійны ўзрост, гэты стаж будзе павышацца паступова да дасягнення 20 гадоў.

Згодна з беларускім заканадаўствам, калі ў грамадзяніна недастаткова страхавога стажу, ён можа атрымліваць толькі сацыяльную пенсію, памеры якой значна ніжэй, чым у працоўных пенсій.

Вырастуць тарыфы на ЖКП

© Sputnik / Виктор ТолочкоОплата коммунальных услуг
Оплата коммунальных услуг - Sputnik Беларусь
Оплата коммунальных услуг

У канцы снежня 2016 года ўрад зацвердзіў новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. У асноўным падаражэюць цяпло і газ, тарыфы на электраэнергію застануцца без зменаў. Паводле разлікаў урада, сярэднестатыстычная сям'я з трох чалавек, якая пражывае ў трохпакаёвай тыпавой кватэры, будзе плаціць за ЖКП прыкладна на 10 рублёў больш.

Ці будзе зроблены на працягу года новы пераразлік тарыфаў, ці ж гэтыя тарыфы будуць замарожаны з 1 студзеня і да канца года, пакуль не вядома.
Вырастуць штрафы і падатак з "дармаедаў"
З 1 студзеня 2017 года ў Беларусі павялічваецца памер базавай велічыні (БВ), на аснове якой разлічваюцца многія штрафы, стаўкі арэнды, некаторыя падаткі і зборы.
Такім чынам, з новага года БВ вырасце на 2 рублі і складзе 23 рубля. Гэта прывядзе да росту штрафаў, памеру дзяржпошліны за розныя віды адміністрацыйных паслуг, таксама падаражэе кошт пражывання ў арэндным жыллё і ў інтэрнатах.
Вырасце і сацыяльны збор з грамадзян, якія не ўдзельнічалі на працягу 183 дзён у годзе ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Ён складзе 345 рублёў (177 долараў па бягучым курсе Нацбанка).

ПДВ на паслугі электрасувязі

З 1 студзеня 2017 года ПДВ на ўсе паслугі электрасувязі павышаецца да 25%. У 2016 годзе ПДВ па такой стаўцы выплачвалі толькі сотавыя аператары і інтэрнэт-правайдэры. Пры павышэнні падаткаў дзяржорганы тлумачылі, што цяпер да паслуг электрасувязі будуць ставіцца паслугі службаў таксі, якія працуюць праз электронныя платформы — гэта Uber, Яндэкс-таксі і многія іншыя. Пакуль не вядома, ці адаб'ецца павышэнне ПДВ на кошце паслуг гэтых аператараў ці кампаніі перакладуць дадатковыя выдаткі на прыбытак.

Змены для бізнесу

З 1 студзеня 2017 года ў Беларусі ўступаюць у сілу змены ў Падатковы кодэкс і ва ўказ прэзідэнта №99 "Аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць». Таму з 1 студзеня ў рэспубліцы ўводзіцца паняцце эканамічна абгрунтаваных выдаткаў. Да іх ставяцца выдаткі, якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні прыбытку, якія абгрунтаваныя і дакументальна пацверджаны, для бізнэсу гэта вельмі важна.

Не будуць адносіцца да выдаткаў сумы ўзнагароджання ІП, калі яны з'яўляюцца работнікамі арганізацыі і гэтую работу ён выконваў у рамках сваіх працоўных абавязкаў.
З 1 студзеня памяншаюцца тэрміны выліку ўвазнога ПДВ — да 60 дзён замест 90 ў 2016 годзе. Зараз бізнэс зможа скараціць тэрміны "замарожвання" абаротных сродкаў.
З 1 студзеня прадпрыемствы і арганізацыі, а таксама ІП абавязаны працаваць толькі з электроннымі рахункамі-фактурамі.
Таксама з 1 студзеня 2017 года ў Беларусі пачнуць дзейнічаць Міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці і іх тлумачэнні (МСФС): 42 стандарты і 26 тлумачэнняў. Да гэтага часу абавязаны былі даваць справаздачу па МСФС толькі камерцыйныя банкі і валаўтваральныя прадпрыемствы, аднак шматлікія буйныя арганізацыі прадстаўлялі справаздачнасць па МСФС добраахвотна.

Рэгістраваць шлюб можна дзе заўгодна

З 1 студзеня 2017 года ўступіць у сілу абноўлены пералік дадатковых платных паслуг, што аказваюцца органамі ЗАГС. У прыватнасці, можна будзе правесці рэгістрацыю шлюбу па індывідуальным сцэнарыі, ва ўласным доме, у архітэктурных ансамблях, у шпіталях, парках — маладым даецца практычна поўная свабода пры выбары месца і сцэнарыя рэгістрацыі шлюбу.

У пагранзону — бясплатна

З 1 студзеня 2017 года ўсе грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за ўезд (уваход) і знаходжанне ў памежнай зоне. Цяпер пры наведванні рэжымнай тэрыторыі неабходна ўсяго толькі мець з сабой дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт або від на жыхарства).
Беларусы ў 2017 годзе пачнуць пазней выходзіць на пенсію, падаражэе камуналка, старыя грошы знікнуць з абарачэння, затое наведваць пагранзону можна будзе бясплатна, а ўвоз патрыманых аўто стане вялікай праблемай.
Яшчэ адна актуальная для беларускіх грамадзян змена — тэрмін дзеяння пропускаў у памежную паласу павялічваецца з года да двух гадоў. Дзяржпошліна за гэтую паслугу складзе 0,4 базавай велічыні (0,2 БВ ў 2016 годзе), але плаціць яе не прыйдзецца тым, хто жыве ў пагранзоне або працуе там.
Для замежнікаў тэрміны дзеяння пропускаў у пагранзону будуць такімі ж, як і для беларусаў, дзяржпошліна таксама. Парадак атрымання пропуску ў памежную паласу будзе такім жа, як і для грамадзян Беларусі. Бясплатна трапіць у памежную паласу зможа іншаземец, які мае пропуск у памежную зону.

У Duty Free падаражэе алкаголь і цыгарэты

У крамах бяспошліннага гандлю, размешчаных ў аўтамабільных пунктах пропуску ў краіны Еўрасаюза, адменяць падатковыя льготы па продажы алкаголю і цыгарэт, у выніку чаго кошт на іх наблізіцца да коштаў у звычайных крамах. Падатковыя льготы на такія тавары застануцца толькі ў Duty Free ў аэрапортах і партах.

Беспрацоўных палічаць па-новаму

З 1 студзеня 2017 года органы занятасці і статыстыкі пачнуць весці ўлік беспрацоўя па новай метадалогіі. У прыватнасці, будуць публікавацца паказчыкі афіцыйнага беспрацоўя і рэальнай, якая будзе падлічвацца на падставе выбарачных абследаванняў хатніх гаспадарак.

Новыя правілы для хатніх гадаванцаў

З 1 студзеня зменяцца стаўкі падатку на сабак — зараз падатак больш не будзе залежаць ад памеру гадаванца. Так, за ўсіх сабак старэйшага за тры месяцы іх гаспадарам трэба будзе плаціць аднолькавы падатак — 0,3 базавай велічыні ў квартал, за сабак асабліва небяспечных парод падатак складзе 1,5 базавыя велічыні ў квартал.
Затое з 1 студзеня 2017 года правозіць хатніх жывёл у міжнародных цягніках стане прасцей. Так, уладальнікам не трэба будзе выкупляць ўсе месцы ў купэ, каб правезці невялікую сабаку або котку. Калі памеры клеткі або пераноскі не перавышаюць па суме трох вымярэнняў 200 см, яе можна правозіць як ручную паклажу. Пры гэтым гаспадар абавязаны прадаставіць ветэрынарныя дакументы аб здавальняючым стане здароўя гадаванца.

Стужка навiн
0