Зямля наблізіцца да Сонца на мінімальную адлегласць 4 студзеня

© PexelsЗімовае сонца
Зімовае сонца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наша планета апынецца на адлегласці 147 мільёнаў кіламетраў ад Сонца.

МІНСК, 2 сту — Sputnik. У сераду, 4 студзеня, у 17 гадзін 17 хвілін па маскоўскім часе (супадае з мінскім) Зямля максімальна наблізіцца да Сонца, паведамляецца на сайце Маскоўскага планетарыя.
У гэты дзень дыск Сонца будзе максімальна буйным у 2017 годзе. Зямля будзе размяшчацца на адлегласці 147 мільёнаў кіламетраў ад зоркі. Максімальная адлегласць, на якой можа знаходзіцца Зямля ад Сонца, — 152 мільёна кіламетраў.
У ноч з 3 на 4 студзеня таксама чакаецца "зарапад": зоркі будуць падаць па 200 штук у гадзіну.

Галоўнай жа астранамічнай падзеяй 2017 года варта лічыць поўнае сонечнае зацменне 21 жніўня. Паласа поўнай фазы пройдзе па Паўночнай Амерыцы.

Стужка навiн
0