МІНСК, 3 сту — Sputnik. Фае філіяла №3 Цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі Гомеля ўпрыгожылі карціны мясцовай мастачкі. Іх установе падарыла сама аўтар, мама адной з пацыентак, паведамляе газета "Советский район".
— Іх павесілі на паверсе, дзе дзеці праходзяць аднаўленчае лячэнне. Карціны дапамагаюць ім забыцца на хваробы, што таксама вельмі важна. Мы ж стараемся не толькі лячыць, але і духоўна ўзбагачаць. Хочам, каб нашым маленькім пацыентам ў сценах паліклінікі было не страшна, а ўтульна, — распавяла загадчыца Алена Курашэвіч.
Серыю з 10 карцін, якая раскрывае тэму любові да кнігі, стварыла Наталля Заўтрыкава. Работы ўдзельнічалі ў праекце Гомельскай абласной бібліятэкі, прысвечаным Дню беларускага пісьменства, а таксама Ночы бібліятэк. Выкананы яны з бісеру, паперы, нітак, дрэва і іншых матэрыялаў, сярод якіх пераважаюць натуральныя.
Калі Наталля стварала карціны для праекта,адразу прыйшла ідэя падарыць іх якой-небудзь ўстанове, звязанай з дзецьмі. На паліклініцы спынілася яшчэ і таму, што побач знаходзіцца царква, а ў "кніжным" цыкле прысутнічае тэма духоўнасці.
Гэтая калекцыя стала працягам папярэдніх, якія выкананы ў тэхніцы "тэра", гэта значыць цалкам з прыродных матэрыялаў. А пачалося захапленне ў 2010 годзе, калі Наталля Заўтрыкова гасцявалі ў сяброўкі ў іншым горадзе.
Нядаўна ў фае ДК чыгуначнікаў у рамках выставачнага праекта "Зімовыя святы" адкрылася новая выстава Наталлі Заўтрыкавай "З чыстага вытоку". Яна будзе доўжыцца да 22 студзеня 2017 года.