МІНСК, 3 сту — Sputnik. Турызм у Рэспубліцы Беларусь зараз пазіцыянуецца як адна з найважнейшых сфер сучаснай эканомікі. У Генеральнай схеме размяшчэння зон і аб'ектаў аздараўлення, турызму і адпачынку Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады і на перыяд да 2030 года, зацверджанай Саветам Міністраў, Мінск, Гродна і Полацк атрымалі статус цэнтраў турызму міжнароднага значэння.
Цэнтрамі турызму і адпачынку нацыянальнага значэння вызначаны Барысаў, Ваўкавыск, Глыбокае, Заслаўль, Кобрын, Лепель, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Мсціслаўль, Навагрудак, Орша, Ружаны, Слонім, Слуцк, Смаргонь, Тураў, Пружаны, Шклоў.
Гарады Мір і Нясвіж — спецыялізаванымі гісторыка-культурныя цэнтрамі, Будслаў і Жыровічы — цэнтрамі рэлігійнага турызму.
Генеральнай схемай прадугледжана фарміраванне і турыстычных калідораў, якія маюць гісторыка-культурнае значэнне: " Старадаўні янтарны шлях", "Беларускі вянок", " З варагаў у грэкі ўздоўж Дняпра", "Палеская амазонія".