МІНСК, 3 сту — Sputnik. Перавыдадзеная кніга Адольфа Гітлера "Майн кампф" (Mein Kampf) з крытычнымі каментарыямі, падрыхтаваная Інстытутам сучаснай гісторыі (IfZ) у Мюнхене, стала хітом продажаў у Германіі ў 2016 годзе, паведамляе РІА Навіны.
У студзені мінулага года кніга паступіла ў продаж у ФРГ.
Як паведаміў дырэктар Інстытута сучаснай гісторыі Андрэас Віршынг, за год было прададзена 85 тысяч кніг замест першапачаткова запланаваных 4 тысяч, у канцы студзеня выйдзе ўжо шосты тыраж.
Па словах Віршынга, рыхтуецца і французскае выданне. "Але гэта не будзе пераклад слова-у-слова. Пераклад будзе скарочаны і перапрацаваны", — сказаў ён.
Віршынг адзначыў, што ўсяго паступіла 70 запытаў на пераклад, але гэта «перавышае здольнасці інстытута». Вучоны дадаў, што "адзінае, што мы б зрабілі, гэта пераклад на англійскую, бо будзе вельмі вялікі ахоп аўдыторыі".
Mein Kampf ("Мая барацьба") была напісана ў 1924 годзе, Гітлер пісаў яе ў зняволенні. Змест Mein Kampf лічыцца ідэалагічным падмуркам нацыянал-сацыялізму, пры жыцці фюрэра кніга выдавалася мільённымі накладамі. Да 1945 года Mein Kampf была перакладзеная на 18 моў, было прададзена больш за 12 мільёнаў асобнікаў кнігі. У красавіку 2010 года Mein Kampf Гітлера была занесеная ў расійскі Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Кніга забаронена таксама і ў Беларусі.