Перавыдадзеная кніга "Майн кампф" стала бэстсэлерам у Германіі ў 2016

© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў фотабанкГалаўны ўбор Адольфа Гітлера,з архіваў ФСБ Расіі ў культурным цэнтры
Галаўны ўбор Адольфа Гітлера,з архіваў ФСБ Расіі ў культурным цэнтры - Sputnik Беларусь
Змест Mein Kampf лічыцца ідэалагічным падмуркам нацыянал-сацыялізму

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Перавыдадзеная кніга Адольфа Гітлера "Майн кампф" (Mein Kampf) з крытычнымі каментарыямі, падрыхтаваная Інстытутам сучаснай гісторыі (IfZ) у Мюнхене, стала хітом продажаў у Германіі ў 2016 годзе, паведамляе РІА Навіны.
У студзені мінулага года кніга паступіла ў продаж у ФРГ.
Як  паведаміў дырэктар Інстытута сучаснай гісторыі Андрэас Віршынг, за год было прададзена 85 тысяч кніг замест першапачаткова запланаваных 4 тысяч, у канцы студзеня выйдзе ўжо шосты тыраж.

Па словах Віршынга, рыхтуецца і французскае выданне. "Але гэта не будзе пераклад слова-у-слова. Пераклад будзе скарочаны і перапрацаваны", — сказаў ён.

Віршынг адзначыў, што ўсяго паступіла 70 запытаў на пераклад, але гэта «перавышае здольнасці інстытута». Вучоны дадаў, што "адзінае, што мы б зрабілі, гэта пераклад на англійскую, бо будзе вельмі вялікі ахоп аўдыторыі".

Mein Kampf ("Мая барацьба") была напісана ў 1924 годзе, Гітлер пісаў яе ў зняволенні. Змест Mein Kampf лічыцца ідэалагічным падмуркам нацыянал-сацыялізму, пры жыцці фюрэра кніга выдавалася мільённымі накладамі. Да 1945 года Mein Kampf была перакладзеная на 18 моў, было прададзена больш за 12 мільёнаў асобнікаў кнігі. У красавіку 2010 года Mein Kampf Гітлера была занесеная ў расійскі Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Кніга забаронена таксама і ў Беларусі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі