На Беларусь рухаецца палярны цыклон Alex, які прынясе нам зменлівае і некамфортнае надвор'е, паведаміў у эфіры радыё Sputnik начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
"Нас чакае спачатку галалёдзіца, потым моцны вецер і снегапады, затым ўдараць маразы. У сувязі з рэзкім пахаладаннем абвешчана папярэджанне аб неспрыяльных метэа-з'явах, якія адпавядаюць аранжаваму ўзроўню небяспекі", — удакладніў Дзмітрый Рабаў.
Па словах сіноптыка, пагаршэнне ўмоў надвор'я прагназуецца ў Беларусі 4 і 5 студзеня. Так, у сераду на большай частцы краіны чакаецца моцны снег, вецер узмоцніцца да 15-21 метраў у секунду.
"Далей цыклон будзе сыходзіць на Расію і ўслед за ім у Беларусь памкнецца вельмі халоднае паветра. Да Каляд ўдараць маразы. У чацвер днём у сярэднім па краіне тэмпература панізіцца да мінус 10-12 градусаў", — паведаміў суразмоўца Sputnik.
Паводле інфармацыі сіноптыка, у пятніцу, 6 студзеня, тэмпература ў сярэднім па краіне складзе мінус 13-20 градусаў, у ноч на суботу — да 23-27 градусаў марозу. Пасля выхадных калядныя маразы ў Беларусі пачнуць слабець, і ўсталюецца больш камфортнае зімовае надвор'е.
Падрабязны каментар начальніка службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрыя Рабава аб умовах надвор'я ў краіне ў першы тыдзень новага года слухайце на радыё Sputnik Беларусь.Дмитрий Рябов на радио Sputnik Беларусь.