У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа тэрыторыі Рэчыцкага радовішча
На тэрыторыі Рэчыцкага радовішча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Размешчанае ў Гомельскай вобласці новае радовішча атрымала назву Угольскае, яго запасы ацэньваюцца амаль у 1,7 мільёнаў тон нафты.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Спецыялісты беларускага нафтагазаздабыўнага аб'яднання "Беларуснафта" адкрылі новае радовішча нафты, паведамілі Sputnik ў прэс-службе аб'яднання.

Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова патрабаваў ад нафтавікоў актывізаваць пошукі залежаў вуглевадародаў у рэспубліцы, адзначаючы, што "калі ёсць нафта, то недзе павінен быць і газ". У снежні 2016 года віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы, выступаючы ў парламенце, заявіў, што ў рэспубліцы можа быць дадаткова адкрыта некалькі радовішчаў нафты з запасамі да 5 мільёнаў тон.

"У снежні на нафтавай карце Беларусі з'явілася новае радовішча. Яно адкрыта ў межах прамежкавага блока рэгіянальнага Рэчыцка-Вішанскага разлому Прыпяцкага прагібу і атрымала назву Угольскае", — паведамілі ў аб'яднанні.

Геалагічныя запасы новага радовішча ацэньваюцца ў 1 мільён 695 тысяч тон нафты. Больш дакладную ацэнку можна будзе зрабіць пасля бурэння ў 2017 годзе разведачнай свідравіны, адзначылі ў аб'яднанні. Там таксама распавялі пра некаторыя этапы адкрыцця радовішча. Так, падчас разведачнага свідравання Угольскай падсолевай структуры пошукавая свідравіна №1 —Угольская з глыбінёй 5218 метраў пры засваенні семілукскага гарызонту дала прыток нафты з газам дэбітам каля 39,5 тоны ў суткі.

Нафта Угольского радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў. Яна знаходзяцца на вялікай глыбіні і ў нізкапранікальным калектары. Станоўчым фактарам для распрацоўкі стане анамальна высокі пластавы ціск.

Як раней паведамляў Sputnik, у апошнія тры гады "Беларуснафта" стабілізавала здабычу нафты на ўзроўні 1,645 мільёнаў тон у год. Уся здабываемая ў Беларусі нафта экспартуецца ў краіны Еўрасаюза, пераважна ў Германію.

Стужка навiн
0