Казачны дом Дзеда Мароза адчыніўся ў Гомелі

© Sputnik / Мария АмелинаУ Гомелі ўключылі навагоднюю ілюмінацыю
У Гомелі ўключылі навагоднюю ілюмінацыю - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзед Мароз і Снягурка віншуюць дзяцей са святамі, частуюць гарбатай і дораць салодкія падарункі.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Пачынаючы з 3 студзеня галоўныя навагоднія персанажы сустракаюць арганізаваныя групы школьнікаў у "Казачным доме" гомельскага Спаса-Прэабражэнскага храма. Дзед Мароз і Снягурка віншуюць дзяцей са святамі, частуюць гарбатай і дораць салодкія падарункі, паведамілі ў Гомельскай епархіі.

Батлейку з сапраўднымі жывёламі ўсталююць каля храма 6 студзеня да Свята Нараджэння Хрыстова. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць пакатацца на конях і сфатаграфавацца з імі.

Таксама пачне працу дабрачынны кірмаш, дзе можна будзе набыць вырабы і паштоўкі, зробленыя прыхаджанамі. Гасцей свята будуць забаўляць казачныя героі.

Скончыцца імпрэза феерверкам, пасля якога перад гараджанамі выступяць музычныя калектывы. Сустрэць Раство запрашаюць не толькі гамяльчан. На мерапрыемства прыедуць і 320 дзяцей з сем'яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Стужка навiн
0