МІНСК, 3 сту — Sputnik. Трылогію Пітэра Джэксана "Уладар пярсцёнкаў" пакажуць у кінатэатры "Масква" у Мінску з 24 па 26 лютага. Фільм зняты па матывах рамана Дж. Р.Р. Толкіна, аднаго з самых папулярных пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Карціна семнаццаць раз атрымлівала прэмію "Оскар".
Гера Глік, стваральнік праекта Cinemascope ў Беларусі, падзяліўся з карэспандэнтам Sputnik сваім меркаваннем аб праглядзе класікі ў кінатэатры.
"Вялікі экран і подых суседа, які падзяляе твае эмоцыі, паляпшаюць ўспрыманне фільма. Трагедыі атрымліваюцца больш сумнымі, камедыі — весялей. Гэта як футбол на стадыёне паглядзець — непараўнальна з праглядам ля тэлевізара", — упэўнены суразмоўца Sputnik.
Арганізатары паказаў абяцаюць паказаць пашыраныя версіі двух частак, усе фільмы дэманструюцца на англійскай мове з субтытрамі.