Беларусы патрапілі ў рэйтынг Forbes

© Photo : Страница MSQRD в FacebookПрыкладанне MSQRD
Прыкладанне MSQRD - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рэйтынг ўвайшло некалькі сотняў паспяховых маладых прадпрымальнікаў з усяго свету.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Стваральнікі сэрвісу MSQRD Сяргей Ганчар і Яўген Неўгень патрапілі ў рэйтынг "30 да 30" за 2017 год, складзены часопісам Forbes. Беларускія праграмісты згадваюцца ў спісе лепшых у катэгорыі "Спажывецкія тэхналогіі".

Стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг - Sputnik Беларусь
Марк Цукерберг задаволены пакупкай беларускага MSQRD

"Калі Facebook хацеў дагнаць Snapchat, ён звярнуўся да двух прадпрымальнікаў з Беларусі. Яўген Неўгень і Сяргей Ганчар стварылі MSQRD — прыкладанне, якое дадае вар'яцкія фільтры для сэлфі. Пасля таго, як прыкладанне паспяхова разышлося ў ЗША, Facebook купіў MSQRD за неназваную суму ў сакавіку 2016 г. З тых часоў сузаснавальнікі працуюць ужо на Facebook у Лондане", — гаворыцца ў тлумачэнні Forbes. 

У рэйтынг ўвайшло некалькі сотняў паспяховых маладых прадпрымальнікаў з усяго свету. Журы адабрала па 30 чалавек у 20 катэгорыях.

Стужка навiн
0