МІНСК, 4 сту — Sputnik. Кожны год у свеце вырабляецца мноства цікавых фільмаў, але на беларускую з іх перакладаюцца адзінкі. Рэдакцыя Sputnik скалала ўласны рэйтынг чаканых перакладаў.
"Я, Францыск Скарына" — гісторыка-біяграфічны фільм пра беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыну, зняты на кінастудыі "Беларусьфільм". Выйшаў фільм на экраны 18 студзеня 1970 года.
"Ідзі і глядзі" — савецкі двухсерыйны мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава, зняты ў жанры ваеннай драмы па сцэнары Алеся Адамовіча сумеснымі намаганнямі кінастудый "Беларусьфільм" і "Масфільм". Дзеянне карціны разгортваецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе.
У цэнтры сюжэту — беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі, на працягу двух дзён ператвараючыся з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.
"Пан Тадэвуш" (па-польску. Pan Tadeusz) — фільм Анджэя Вайды (1999 г.) па аднайменнай паэме Адама Міцкевіча. Сюжэт прысвечаны вайне 1812 года. "Пан Тадэвуш" пачынаецца са знакамітага прызнанні ў любові да Літвы (Міцкевіч нарадзіўся блізу беларускага горада Наваградка).
"Выклік" (англ.: Defiance) — ваенная драма, знятая рэжысёрам Эдвардам Цвікам. Падзеі разгортваюцца падчас Другой сусветнай вайны. Фільм заснаваны на рэальных падзеях з жыцця габрэйскага партызанскага атраду братоў Бельскіх, што ваяваў на тэроторыі Налібокскай пушчы.
"Мяне завуць Арлекіна" — двухсерыйны драматычны мастацкі фільм, постаўлены на кіностудыі "Беларусьфильм" в 1988 году Фільм Валерыя Рыбарева з'яўляецца самым касавым беларускім фільмам за ўсю гісторыю беларускага кіно. За першыя 15 месяцаў дэманстрацыі стужкі ў кінатэатрах СССР яе паглядзела 41,9 млн. чалавек. Здымкі фільма праводзіліся ў горадзе Гродне і на чыгуначнай станцыі Парэчча.