Колькі населеных пунктаў Беларусі маюць "пеўневыя" назвы

Падпісацца
Петухі, Петушкі, Петухоўшчына - павышаныя ўвага да населеных пунктаў у Год пеўня.

МІНСК, 4 сту- Sputnik. Вогненны Певень яшчэ не ўступіў у свае правы, аднак журналісты ўжо праявілі цікавасць да населеных пунктаў, назвы якіх звязаны з пеўнем. Карэспандэнт "Сельскай газеты", напрыклад, пагутарыў перад Новым годам з жахарамі Петухоў Ушацкага раёна, брэсцкая "Заря" завітала ў "Петухоўшчыну" Ляхавіцкага раёна. Sputnik жа дазнаўся, колькі ўсяго вёсак Беларусі маюць "петушыныя" назвы.

© Photo : "Заря", Геннадзь ПаплаўскіВёска ў Ляхавіцкім раёне
Вёска ў Ляхавіцкім раёне - Sputnik Беларусь
Вёска ў Ляхавіцкім раёне

Насамрэч, іх зусім нямнога. Поўная цёзка ўшацкай вёскі ёсць у Баранавіцкім раёне. Вёска Петухоўшчына — не толькі ў Ляхавіцкім, але і Полацкім раёнах. Петухова абрала сваім жыхарствам Іўеўшчыну, што на Гродзеншчыне, а Петухоўка — Уздзеншчыну і Чаўскі раён Магілёўскай вобласці.

Аднак больш за ўсё наведвальнікаў сёлета будзе, канечне, на аграсядзібе "Петухоўшчына", якая размешчана ў вёсцы Петушкі Браслаўскага раёна.

Стужка навiн
0