МІНСК 4 студз — Sputnik. Тарыфы на водазабеспячэнне і водаадвядзенне могуць падняцца ў Беларусі да 90% бягучых коштаў.
Урад Беларусі зацвердзіў гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў канцы снежня. Абласныя і мінскі выканкамы павінны зацвердзіць уласны кошт паслуг ЖКГ, які не можа перавышаць устаноўленыя Саўмінам межы.
"Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады прадугледжвае поўнае пакрыццё насельніцтвам затрат па паслугах ЖКГ у 2018 годзе. Трохступеністы план выглядаў так: да канца 2016 года насельніцтва будзе пакрываць 50% рэальнага кошту паслуг, да канца 2017-га — 75%, да канца 2018 года — 100%".
Ужо павышаны тарыфы на некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі — цеплаэнергія ў 2017-м стане даражэй на 17%, на столькі ж падымецца цана і газу ў ацяпляльны перыяд. Тарыфы на электраэнергію павялічвацца не будуць.
"Чакаецца, што ўзрастуць тарыфы на водазабеспячэнне. Пакуль ідзе ўзгадненне з выканкамамі, але павелічэнне можа скласці да 90%", — удакладнілі ў эфіры "Беларусь 1".
Згодна з разлікамі ўрада, сям'я з трох чалавек у тыпавой "двушцы" будзе плаціць за камунальныя паслугі на 11 рублёў больш, чым звычайна. Sputnik таксама праводзіў свае разлікі па кошце жыровак.
Першыя рахункі-паведамленні па новых тарыфах прыйдуць беларусам да 15 лютага. У большасці абласцей і Мінску тарыфы на ЖКП пакуль не апублікаваныя.