Акцёры Disney заўважылі каверы гродзенкі Рыны

© Photo : Rina Disney ВКонтактеКанал на Youtube гродзенкі Рыны
Канал на Youtube гродзенкі Рыны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Таленавітая дзяўчына з Гродна скарыла сваімі каверамі людзей па ўсім свеце.
МІНСК, 5 сту — Sputnik. Гродзенская студэнтка Рына два гады здымае каверы на песні зорак канала Disney. Яе творчасць заўважылі нават акцёры дыснэеўскіх серыялаў. Пра сваё хобі дзяўчына расказала СМІ.

На сваіх відэа не зарабляе

У 2014 годзе Рына зняла першы кавер на песню з серыяла "Віялета". Ёй хацелася парадаваць сяброўку, ды і на сябе з боку паглядзець: яна заўсёды марыла спяваць, але вельмі саромелася.
"Відэа сяброўцы спадабалася, я выклала яго ў фан-групу серыяла "Віялета". Мой кавер усім спадабаўся, за дзень яго паглядзела 1000 чалавек. Быццам невялікая лічба, але для простага відэа ад нікому невядомага чалавека — гэта выдатна. Я атрымала шмат прыемных паведамленняў. Самым папулярным пытаннем было: ці буду я здымаць яшчэ каверы на песні з серыяла. Так пачалася гісторыя майго канала на Youtube".
Пасля першых кавераў Рына зразумела: ёй падабаецца весці канал, здымаць, мантаваць і мець зносіны са сваімі гледачамі. Яна асвоіла прафесійныя праграмы мантажу, фотарэдактар, аўдыёрэдактар, асновы здымкі відэа і запісу аўдыё і нават уступіла ў партнёрскую праграму Youtube. Праўда, на сваім канале дзяўчына не зарабляе, бо ўвесь яе музычны кантэнт абаронены чужымі аўтарскімі правамі.

Рыну глядзелi ва ўсіх краінах акрамя трох

Сёння ў Рыны больш за 13 000 гледачоў, пры гэтым яна ніколі не раскручвала свой канал. Ён проста жыве сваім жыццём, а кожны, хто падпісаўся, сам зайшоў туды і застаўся пастаянным гледачом.
"Мая аўдыторыя розная: ад дзяўчынак 6-7 гадоў, якія глядзяць Дысней, да маіх суседзяў, у якіх ужо ёсць дзеці такога ўзросту. У асноўным я прэтэндую на публіку ад шасцігадовых дзяўчынак да дваццацігадовых дзяўчат, але мяне глядзяць і сябры, і знаёмыя са школы і ўніверсітэта, і калегі па YouTube.
Дзякуючы статыстыцы канала магу ўпэўнена казаць, што толькі ў трох краінах свету мяне яшчэ не глядзелі. Пераважна мае гледачы з Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Італіі, Румыніі, Аргенціны і г.д. Беларусь толькі на 11 месцы".

Дзякуючы творчасцi Рыны на яе звяртаюць увагу выдомыя асобы

Творчасць гродзенскай дзяўчыны была неаднаразова заўважана акцёрамі серыялаў "Віялета" і "Я Луна".
"У асноўным гэта заслуга маіх гледачоў, кожны раз яны мяне здзіўляюць у добрым сэнсе: то адпраўляюць мае відэа акторам серыялаў, то завальваюць паведамленнямі канал Дысней, то выкладваюць у папулярныя групы мае каверы.
Дзякуючы ім Марціна Стоесэль, выканаўца галоўнай ролі ў серыяле "Віялета" і яе мама апублікавалі маё фота на сваіх старонках у твітэры. Кароль Севілья, якая грала галоўную гераіню ў серыяле "Я Луна", глядзела мой кавер на загалоўную песню серыяла, яна адказала мне ў асабістыя паведамленні і нават напісала каментар, што я прыгожа спяваю. Французскi актор з серыяла "Віялета", Дам'ен Ларэта, таксама пакідаў мне каментары і лайкі, а на мінулы Дзень Святога Валянціна наогул шакаваў: апублікаваў маё фота ў свой iнстаграм і павіншаваў са святам. Так пашанцавала толькі прэзідэнту яго фан-клуба ў Францыі, мне і яшчэ некалькім дзяўчатам".

Рабiць тое што любiш і атрымліваць задавальненне

Рына будзе займацца сваёй творчасцю пакуль у яе будуць ідэі для відэа і жаданне гэта рабіць. Кідаць свой канал на YouTube дзяўчына не плануе.
"У мяне яшчэ шмат планаў і мараў, якія не спраўдзіліся, таму я разам са сваімі гледачамі буду імкнуцца іх выканаць і проста добра бавіць час. Не думаю, што стану спявачкай, бо на мой погляд гэта не сур'ёзна. У мяне ёсць прафесія, якая звязаная з замежнымі мовамі, яна і будзе маім хлебам.
Музыка гэта проста стыль жыцця і хобі. Я выдатна разумею, што для больш высокага ўзроўню патрэбныя грошы і сувязі, інакш ніхто цябе не заўважыць, і ніякія дзверы табе не адкрыюцца. Проста трэба любіць тое што робіш і атрымліваць ад гэтага задавальненне — вось, у што я веру".
Стужка навiн
0