Мінск, 5 сту — Sputnik. Улады Францыі распарадзіліся аб масавым забоі качак і гусей на паўднёвым захадзе краіны, каб прадухіліць пагрозу распаўсюджвання птушынага грыпу, паведамляюць РІА Навіны.
Прафілактычныя меры будуць прынятыя да птушак у дэпартаментах Жер, Ланды і Верхнія Пірэнеі з 5 па 20 студзеня. Адзначаецца, што будуць знішчаныя качкі, якія знаходзяцца на вольным выгуле.
Міністэрства адзначае, што з пачатку снежня ў гаспадарках краіны было зафіксавана 89 ачагоў высокапатагеннага птушынага грыпу H5N8. Пераважна ўспышкі захворвання адбываліся на паўднёвым захадзе краіны.У рэгіёне да 20 студзеня будуць знішчаныя 1,3 мільёна качак з агульнага пагалоўя, якое налічвае 18 мільёнаў птушак.