МІНСК, 5 сту — Sputnik. Упершыню вядучая вышэйшая навучальная ўстанова краіны ладізіць конкурс "Жанчына года БДУ", паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Згодна ўмоваў удзельнічаць у ім могуць толькі сябры "Саюза жанчын БДУ". Мяркуецца, што ў далейшым мяжы конкурсу будуць пашыраны да універсітэцкіх маштабаў.
Акцыя накіравана на вызначэнне значнасці ўкладу жанчын у навуковую, адукацыйную дзейнасць БДУ, а таксама заахвочвання лепшых супрацоўніц-членаў Саюза жанчын, якія дабіліся значных поспехаў у розных сферах.
Конкурс праводзіцца па пяці намінацыях:
- Навуковыя дасягненні,
- Навукова-метадычныя дасягненні,
- Кіруючая праца,
- Праца са студэнтамі,
- Лепшы работнік (лепшы ў прафесіі).
У кожнай намінацыі выберуць пераможцу і двух лаўрэатаў.
Членамі журы з'яўляюцца прадстаўнікі кіраўніцтва БДУ, іншых грамадскіх арганізацый, кіраўнікі структурных падраздзяленняў ВНУ. Да працы таксама будуць прыцягвацца незалежныя эксперты.
Дарэчы, было разгледжана каля 100 заявак на ўдзел у конкурсе, з якіх адабрана толькі 29 прэтэндэнтак на перамогу.
Ушанаванне прызёраў пройдзе ў БДУ ў межах святкавання Міжнароднага жаночага дня.