Відэа

Усе на лыжы: як мінчане сустрэлі Аксель

Падпісацца
Хтосьці толькі выбраўся з дому, а ўжо марыць вярнуцца назад, а нехта кажа, што надвор'е вясновае і нават пальчаткі не апранае. Як Мінск сустрэў наступ сапраўднай марознай зімы, глядзіце ў апытанні Sputnik.

Мінчане, якіх карэспандэнты Sputnik сустрэлі снежнай зімовай раніцай, маразы пераносяць па-рознаму. Сярод суразмоўцаў апынуўся нават морж, для якога холаду — нагода гартавацца. Іншыя скардзяцца на мароз і адкладаюць усе планы на карысць ціхага вечара ў цяпле.

У Беларусі рэзка пахаладала пасля прышэсця цыклона Axel, які прынёс у краіну снегапады і моцныя маразы. Сіноптыкі папярэдзілі, што маразы толькі ўзмоцняцца, а МНС і Чырвоны Крыж паабяцалі аказваць дапамогу беларусам пры ўзнікненні праблемных сітуацый на дарогах.

Стужка навiн
0