МІНСК, 6 сту — Sputnik. Сёння споўнілася 55-год расійскаму артысту балета і рэжысёру Андрысу Ліепа, які шмат зрабіў па па адраджэнні знакамітых дзягілеўскіх "Рускіх сезонаў".
Андрыс Ліепа прыязджаў у Беларусь з "Рускімі сезонамі", "Шахерэзадай" і "Жар-птушкай". Наогул аб Мінску ў артыста самыя прыемныя ўспаміны. У прыватнасці, у 1986 годзе Валянцін Елізар'еў паставіў яму і Ніне Ананішвілі нумар, з якім яны заваявалі Гран-пры на міжнародным конкурсе ў ЗША. "Гэты падарунак змяніў усё маё жыццё", — прызнаваўся Андрыс.
Артыст балета, рэжысёр і прадзюсар, народны артыст Расіі Андрыс Марысовіч Ліепа нарадзіўся ў Маскве, у сям'і вядомага артыста балета, саліста Вялікага тэатра Марыса Ліепы. Яго маці, Маргарыта Жыгунова, была артысткай Маскоўскага драматычнага тэатра імя А.С.Пушкіна.
Ён выконваў вядучыя партыі ў асноўным рэпертуары Вялікага тэатра, з 1988 года пачаў выступаць у якасці запрошанага саліста ў замежных балетных трупах — "Нью-Ёрк сіці балет" (NYCB), "Амерыканскім тэатры балета" (ABT), а таксама ў Рымскай і Шведскай операх, у тэатры "Ла Скала".
У 1996 годзе арганізаваў Дабрачынны фонд імя Марыса Ліепы, а з 2005 года сумесна з Тэатрам "Крамлёўскі балет" фондам арганізаваны сумесны міжнародны праект "Рускія сезоны XXI стагоддзя".
У маі 2014 года Андрыс Ліепа прызначаны мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам Тэатра "Крамлёўскі балет".