МІНСК, 6 сту — Sputnik. Культурна-масавае мерапрыемства "Раство Хрыстова" адбудзецца 7 студзеня з 13:00 да 14:30, паведамілі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Раство Хрыстова — адно з найбольш радасных святаў народнага каляндара. Яно адносіцца да вялікіх царкоўных святаў, якія адзначаюцца ў гонар Ісуса Хрыста.
У гэты святочны дзень падрыхтавана наступная праграма:
- Народная Батлейка на Калядную тэматыку;
- Майстар-клас па вырабу лялек-мотанак;
- Майстар-клас па вырабу абярэгаў з саломкі;
- Выстава абразоў;
- Святочны канцэрт;
- Майстар-клас па народных танцах.