МІНСК, 7 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня запаліў свечку на Раство ля Мінскай іконы Божай Маці ў Свята-Духавым кафедральным саборы.
Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе прэзідэнта.
У саборы таксама прысутнічалі прыхаджане, прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы.
Беларускі лідэр павіншаваў праваслаўных хрысціян са светлым святам, якое, паводле яго слоў, увасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя трыумфу міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра.